УНИВЕРСIТЭТ

Мастацкія калектывы БарДУ прынялі ўдзел у агульнагарадскім свяце

У першы дзень мая ў парку ім. 30-годдзя ВЛКСМ адбылася цудоўная канцэртная праграма «Мелодыі квітнеючага маю». Мастацкія калектывы аддзела культуры і творчасці БарДУ першымі павіншавалі гараджан са святам вясны і працы і годна адкрылі творчы марафон выступленняў арганізацый і прадпрыемстваў г. Баранавічы.

Удзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт», народнага інструментальнага ансамбля «Музычны гасцінец», харэаграфічнага калектыву «Імпрэза», народнага тэатра моды «Світа» і народнай студыі эстраднай песні «Талент» падарылі гледачам выдатны настрой і зарад пазітыўнай энергіі!!!

06.05.2017