УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем красавіцкіх пераможцаў конкурсу «Чытач года»

У бібліятэцы прыемная падзея, нават дзве! Віншуем двух фіналістаў конкурсу «Чытач месяца» ў рамках конкурсу «Чытач года»! У красавіку імі сталі студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў Юлія Байрамава (АН-32) і Маргарыта Валынец (НА-21).

У дзень віншавання прыйшла сапраўдная вясна, і таму было ўдвая прыемна віншаваць пераможцаў. Калі журы конкурсу прыходзіць ушаноўваць фіналіста, хочацца адзначыць вельмі прыемную атмасферу ў аўдыторыі, бо аднакурснікі таксама віншуюць пераможцу. Нашы ўдзельнікі атрымалі ў падарунак вельмі карысныя кнігі аб тым, як падтрымліваць сябе ў добрым настроі і быць шчаслівым у шлюбе.

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і таксама захапіцеся конкурсам «Чытач года»! Нагадваем, што удзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг серыі «Богатый папа» і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

06.05.2017