УНИВЕРСIТЭТ

Міжфакультэцкі семінар «Роля і месца індывіда ў эканамічнай сістэме дзяржавы» прайшоў на факультэце эканомікі і права

Для студэнтаў неэканамічных спецыяльнасцяў 27 красавіка 2017 г. на факультэце эканомікі і права праведзены міжфакультэцкія семінар на тэму «Роля і месца індывіда ў эканамічнай сістэме дзяржавы». Арганізатарамі семінара ўступілі супрацоўнікі кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі: А.М. Грыц, старшы выкладчык; А.Г. Толкач, старшы выкладчык, кіраўнік навуковай лабараторыі студэнцкіх даследаванняў «Палада»; В.А. Лабейка, выкладчык.

Мэта правядзення семінара – аб'яднанне студэнтаў неэканамічных спецыяльнасцяў для навуковага дыспуту па абмеркаванні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і павышэнні фінансава-эканамічнай пісьменнасці.

У праграму міжфакультэцкага семінара ўключаны даклады студэнтаў факультэта эканомікі і права, інжынернага факультэта і факультэта славянскіх і германскіх моў.

У ходзе правядзення семінара абмяркоўваліся актуальныя пытанні эканамічнай тэорыі і практыкі, у заключэнне адзначаны лепшыя выступленні студэнтаў. Студэнты падтрымалі ініцыятыву працягнуць практыку правядзення падобных семінараў, якія спрыяюць пашырэнню ўяўленняў пра заканамернасці і прынцыпы функцыянавання эканамічнай сістэмы дзяржавы і яе суб'ектаў.

05.05.2017