УНИВЕРСIТЭТ

«100 ідэй для Беларусі»

Студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «100 ідэй для Беларусі», які праходзіў у г. Мінску 28-29 красавіка 2017 года. Свой інавацыйны праект прадставілі пераможцы абласнога конкурсу ідэй Аляксей Дыкман і Карына Кобрын – удзельнікі інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Студэнцкая майстэрня інавацый» (кіраўнік В.І. Козел). На ўдзел у конкурсе на адрас арганізатараў ў 2016 годзе паступіла больш за 2 тыс. заявак. На рэспубліканскай выставе лепшых інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак конкурсу «100 ідэй для Беларусі» было прадстаўлена каля 120 праектаў. Абарона праектаў праходзіла на працягу дня ў фармаце startup.

Цэнтральным мерапрыемствам рэспубліканскага фіналу стаў «Адкрыты дыялог» на тэму «Навука будучыні – навука маладых». Дыскусія праходзіла ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і аб'яднала каля 400 чалавек: экспертаў, удзельнікаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі», маладых навукоўцаў.

Удзельнікі «Студэнцкай майстэрні інавацый» БарДУ з міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенка.

03.05.2017