УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права прайшоў конкурс «Бухгалтарскі ўлік. Сур'ёзна і з усмешкай»!

Арганізатары конкурсу «Бухгалтарскі ўлік. Сур'ёзна і з усмешкай»! – кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларуская асацыяцыя бухгалтараў».

Конкурс праходзіў у 2 этапы.

1 этап – «Бухулік – гэта сур'ёзна. Алімпіяда» адбыўся 17 красавіка 2017 года.

На гэтым этапе каманды выконвалі тэставыя заданні па бухгалтарскаму ўліку і практычную работу. Кожны член каманды рашаў тэставыя заданні і выконваў практычную работу індывідуальна, але агульная сума балаў, набраная камандай, улічвалася пры падвядзенні вынікаў у камандным заліку. Трое пераможцаў 1-га этапу конкурсу ў асабістым заліку атрымалі прызы ад грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя бухгалтараў» - актуальныя вытворча-практычныя выданні па асаблівасцях вядзення бухгалтарскага ўліку ў 2017 годзе.

Пераможцамі 1-га этапа сталі: Півавар Кацярына – дыплом 1-й ступені; Кавалеўская Дар'я – дыплом 2-й ступені; Зелянко Крысціна – дыплом 3-й ступені.

2-і этап – «Бухулік з усмешкай! Віктарына» адбыўся 21 красавіка 2017 года.

Гэты этап конкурсу праводзіўся ў выглядзе віктарыны з вясёлымі пытаннямі, конкурсамі, аб'ектыўным журы і заўзятарамі. Першы конкурс гэтага этапу – «візітоўка». Падрыхтоўка да яго з'яўлялася хатнім заданнем каманд. Заўзятары каманды дапамагалі зарабіць ёй дадатковыя балы.

Падвядзенне вынікаў конкурсу ў камандным заліку праходзіла з улікам балаў, набраных камандай у 1-м і 2-м этапах.

Пераможцам 2-га этапа стала каманда 4-га курса групы БА-41, склад каманды: Грышкевіч Аляксандра (стараста групы БА-41), Кавалеўская Дар'я, Півавар Кацярына, Зелянко Крысціна.

Каманда-пераможца 2-га этапа конкурсу атрымала прызы ад кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі.

Падчас падвядзення вынікаў конкурсу каманда 4-га курса групы БА-41 прадставіла прэзентацыю аб сваіх самых памятных, важных і цікавых момантах вучобы ва ўніверсітэце, а таксама выступіла са сваімі сказанымі на дарогу словамі студэнтам 1-3-га курсаў спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (па напрамках).

Кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі дзякуе грамадскаму аб'яднанню «Беларуская асацыяцыя бухгалтараў» за супрацоўніцтва і прадастаўленыя прызы пераможцам алімпіяды і запрашае студэнтаў 2-4-га курсаў дзённай формы атрымання адукацыі да ўдзелу ў конкурсе ў 2018 годзе.

02.05.2017