УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты факультэта эканомікі і права наведалі Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Студэнты факультэта эканомікі і права 13 сакавіка 2017 года напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь наведалі Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У сценах Парламента ў студэнтаў адбылася сустрэча з дэпутатам 5 і 6 склікання Нацыянальнага сходу В.C. Палітыка. У межах сустрэчы са студэнтамі спецыяльнасці «Правазнаўства» В.C. Палітыка правяла круглы стол, дзе адбылася размова з будучымі юрыстамі пра гісторыю беларускага парламентарызму, аб праблемах заканадаўчай дзейнасці. Каб працаваць над законапраектамі, студэнту варта быць актыўным, праяўляць цікавасць да розных галінах заканадаўства.

Дадзенае мерапрыемства дазволіць ўнесці ўклад у выхаванне духу патрыятызму, які павінен быць у кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў будучага спецыяліста ў галіне юрыспрудэнцыі.

23.03.2017