УНИВЕРСIТЭТ

Запрошаны лектар

У перыяд з 15 па 18 сакавіка 2017 года на кафедры дзяржаўнага кіравання і крымінальна-прававых дысцыплін універсітэта ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве ў якасці запрошанага лектара знаходзіўся Андрэй Мікалаевіч Апараў, доктар юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гаспадарчага і транспартнага правы Кіеўскай дзяржаўнай акадэміі воднага транспарту імя гетмана Пятра Канашэвіч-Сагайдачнага (г. Кіеў, Украіна).

Андрэй Мікалаевіч правёў лекцыі па дысцыплінах «Адміністрацыйнае права», «Спартыўнае права», «Фінансавае права» для студэнтаў першага, другога і трэцяга курсаў спецыяльнасці 1-24 01 02 «Правазнаўства».

А.М. Апараў падарыў бібліятэцы ўніверсітэта, вучэбна-метадычнаму кабінету факультэта, а таксама студэнтам, што прысутнічалі на занятках і актыўна праявілі сябе, свае падручнікі, навучальныя дапаможнікі і навукова-практычныя каментары.

22.03.2017