УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце славянскіх і германскіх моў прайшоў Тыдзень кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі

У перыяд з 13 па 17 сакавіка 2017 г. быў арганізаваны і праведзены Тыдзень кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі факультэта славянскіх і германскіх моў. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю вывучэння замежных моў, на павышэнне метадычнага майстэрства выкладчыкаў замежных моў, а таксама на фарміраванне навуковай свядомасці студэнтаў.

Старт Тыдню кафедры даў метадычны семінар на тэму «Распрацоўка электронных адукацыйных рэсурсаў (ЭАР): прынцыпы, змест і структура», мэтай якога было пазнаёміць удзельнікаў семінара з прынцыпамі, зместам і структурай ЭАР, а таксама больш глыбока пазнаёміць з працэдурай падрыхтоўкі і ўкаранення ЭУМК ў навучальны працэс. Акрамя таго, удзельнікі семінара пазнаёміліся з этапамі падрыхтоўкі вучэбных выданняў і далейшай працэдурай допуску гэтых выданняў Міністэрствам адукацыі ў якасці навучальных дапаможнікаў для адукацыйнага працэсу.

Навукова-метадычны аспект прысутнічаў і на VI студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі «Дзень студэнцкай навукі», якая была праведзена 15.03.2017. Сваім навуковым вопытам і навуковымі напрацоўкамі падзяліліся студэнты як лінгвістычных, так і нелінгвістычных спецыяльнасцяў, якія навучаюцца на ўсіх факультэтах універсітэта. Старшы выкладчык кафедры, навуковы кіраўнік гуртка “Logos” І.Р. Капыціч арганізавала працу на дадзенай канферэнцыі такім чынам, што ўсе студэнты-ўдзельнікі былі задзейнічаны ў абмеркаваннях і дыскусіях.

Студэнтам універсітэта прадставілася яшчэ адна магчымасць праявіць свае веды і навыкі ў галіне валодання замежнымі мовамі на III туры Алімпіяды, які прайшоў 17.03.2017. Усе ўдзельнікі імкнуліся паказаць свае веды, паколькі пераможцы ў чатырох мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская) стануць удзельнікамі штогадовай Рэгіянальнай студэнцкай алімпіяды па замежных мовах, якая пройдзе 23.03.2017 ў г. Брэст.

Пераможцамі сталі:

Англiйская мова

Нямецкая мова

Французская мова

Іспанская мова

Лямін Глеб (ЭАВ-11)

Турко Алена (ФК-11)

Козіч Эвеліна (М-11)

Леаненка Ганна (ПХ-11)

Ермакова Ганна (IСТ-11)

Дзерко Аляксандра (НО-11)

Марціноўская Анастасія (ПП-11)

Паўлоўскі Сяргей (ТО-11)

Віннічак Іван (ЭАВ-11)

Шупінская Крысціна (ЭАВ-11)

Дзямчук Дыяна (ГЭ-11)

Макаўчык Вераніка (ПП-11)

Абрамовіч Андрэй (ПХ-21)

Сцяпурка Юлія (ЭАВ-11)

 

 

Бондар Ангеліна (М-11)

Самусевіч Наталля (СП-11

 

 

Прыцко Нікіта (ПХ-11)

 

 

 

Ашуркевіч Ірына (ПХ-11)

 

 

 

16.03.2017 І.С. Крыштоп, старшы выкладчык, правяла конкурс лімерыкаў для студэнтаў ФСіГМ. Удзельнікам было прапанавана напісаць невялікі верш на англійскай мове аб універсітэце. Па выніках закрытага галасавання і ацэнак журы былі вызначаны пераможцы, якім былі ўручаны памятныя падарункі.

Кафедра прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі не абыйшла сваёй увагай і пазааудыторную працу. Так, 14.03.2017 В.І. Маркевіч і І.С. Крыштоп правялі інфармацыйную гадзіну ў форме квэста для студэнтаў груп СЗМ-12 і ЗМ-21.

21.03.2017