УНИВЕРСIТЭТ

Польскія кнігі на беларускай мове ў бібліятэцы БарДУ

«Польскія кнігі па-беларуску» – так называецца выстава ў чытальнай зале новых паступленняў. Кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову бібліятэка ўніверсітэта атрымала ў дар ад Польскага Інстытута ў Мінску.

Сярод кніг – творы знакамітых паэтаў і драматургаў Польшчы, творы сучасных польскіх пісьменнікаў: Станіслава Лема, Валерыя Каліноўскага, Эвы Ліпскай і іншых.

«Беларускі гістарычны зборнік» у 35 тамах змяшчае навуковыя артыкулы, агляды, рэфераты, біяграфічныя і архіўныя матэрыялы пра гісторыю Беларусі і Польшчы і, несумненна, будзе запатрабаваны карыстальнікамі бібліятэкі.

21.03.2017