Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
Яркай падзеяй у культурна-творчым жыцці Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта стаў двухдзённы рэспубліканскі семінар-практыкум «Фарміраванне творчай асобы сродкамі тэатральнага жанру», які сабраў кіраўнікоў тэатральных калектываў і спецыялістаў, што забяспечваюць арганізацыю мастацка-творчага вольнага часу моладзі ва ўстановах вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
На афіцыйным адкрыцці семінара ўсіх удзельнікаў і гасцей віталі прадстаўнікі адміністрацыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (прарэктар па выхаваўчай рабоце П.І. Папко, начальнік аддзела культуры і творчасці Г.У. Грэзе) і прадстаўнікі адміністрацыі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (намеснік дырэктара К.А. Кузьменка, загадчык аддзела сацыякультурных праектаў вучнёўскай і студэнцкай моладзі А.С. Лаўрыновіч).
Насычаная праграма семінара-практыкума складалася з работы секцый, інтэрактыўных і навукова-метадычных пляцовак, майстар-класаў, азнаямленчых экскурсій і выстаў, выступлення калектываў тэатральнага жанру. Культурна-асветніцкія бліцконкурсы, тэатральны трэнінг-флэшмоб, крэатыўныя эцюды, тэатральны дайджэст, інфармацыйна-пазнавальны экскурс, тэатральны бодзі-арт, мультымедыйная прэзентацыя тэатральных калектываў БарДУ, жывыя карціны са спектакляў народных аматарскіх калектываў «Світа» і «Сафіт», крэатыўная фотазона – усё гэта было падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела культуры і творчасці спецыяльна для ўдзельнікаў і гасцей семінара.
Увагу да актуальных формаў псіхолага-педагагічнага суправаджэння дзейнасці творчых аб'яднанняў і калектываў прыцягнулі выступленіі на навукова-метадычнай пляцоўцы кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры педагогікі В.І. Козел, выкладчыка-стажора кафедры псіхалогіі К.Д. Быкоўскай і студэнткі пятага курса, удзельніцы народнага тэатра моды «Світа» А.В. Амбражэй.
Вялікую цікавасць выклікалі майстар-класы кіраўнікоў тэатральных калектываў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта М.В. Лукашэвіч і А.С. Пшэўлоцкай, кіраўнікоў тэатральных студый Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта – С.М. Шчэрбы і В.І. Карват, старшага выкладчыка кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў В.В. Мароза.
Тэатралізаванае прадстаўленне «І нараджаецца цуд спектакля...», рэжысёрам-пастаноўшчыкам якога выступіла Г.У. Грэзе, сабрала ў канцэртна-актавай зале ўніверсітэта ўсіх жадаючых далучыцца да асаблівага мастацтва тэатра. Сваю творчую дзейнасць гледачам прадставілі тэатральныя калектывы ўстаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці: народны маладзёжны тэатр мініяцюр «Сафіт», народны тэатр моды «Світа», студыя мастацкага чытання «Дзеяслоў» Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, народная тэатральная студыя «Слова» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, тэатральная студыя «Эпізод Ў-нескладовік» Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
На падвядзенні вынікаў рэспубліканскага семінара-практыкума ўсім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты і памятныя сувеніры ў выглядзе тэатральных масак, спецыяльна падрыхтаваных кіраўніком гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Л.Р. Капуза.
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ