УНИВЕРСIТЭТ

Візіт Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ва ўніверсітэт

15 сакавіка 2017 года ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» наведала дэлегацыя Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь для знаёмства з інфраструктурай універсітэта, а таксама выступлення перад студэнтамі з лекцыяй «Ад Кітая да Азербайджана: дарогай шаўкоў, дываноў і заморскіх апавяданняў».

Па выніках лекцыі адбыўся ажыўлены дыялог спадара Пасла са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта, у час якога ён адказаў на ўсе пытанні прысутных.

17.03.2017