УНИВЕРСIТЭТ

Удзел студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі ў трэнінгу «Выкарыстанне мнематэхнікі для запамінання вербальнай інфармацыі»

10 сакавіка 2017 года на базе вучэбна-метадычнага кабінета загадчыкам В. М. Пятрунінай праводзіўся трэнінг «Выкарыстанне мнематэхнікі для запамінання вербальнай інфармацыі» са студэнтамі гр. АПЗ-11 факультэта педагогікі і псіхалогіі. Трэнінг быў накіраваны на аказанне дапамогі студэнтам пры падрыхтоўцы да практычных і семінарскіх заняткаў.

Ці можна палепшыць сваю памяць? Безумоўна, так.

Прымаючы актыўны ўдзел у практычнай часткі трэнінгу, студэнты асвойвалі мнематэхнікі для запамінання рускіх і замежных слоў, тэхніку працы над запамінаннем звязанага тэксту.

14.03.2017