УНИВЕРСIТЭТ

Пераможца ў намінацыі «Чытач месяца»

Чарговы падарунак ад бібліятэкі атрымаў студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі Дзмітрый Корпік – пераможца ў намінацыі «Чытач месяца» конкурсу «Чытач года». Свядомае стаўленне да вучобы Дзмітрыя з'яўляецца стымулам для штодзённага наведвання бібліятэкі і сістэматычнага чытання. Са слоў куратара, наш чытач месяца – адзін з лепшых студэнтаў групы ПП-11. Сярод сваіх аднагодкаў карыстаецца аўтарытэтам, заўсёды спагадны і прыязны. Прыярытэтным для яго з'яўляецца вучоба і атрыманне ведаў. Бібліятэкараў дзівіць шырата чытацкіх запытаў Дзмітрыя, якія не абмяжоўваюцца вучэбнай праграмай. Студэнт заўсёды выкарыстоўвае дадатковую літаратуру, стараецца знайсці нешта новае і цікавае для асваення сваёй будучай прафесіі – практычны псіхолаг.

Тым часам конкурс набірае абароты, і колькасць удзельнікаў расце з кожным днём. У лютым у пяцёрку лепшых увайшлі: Маргарыта Валынец (група НА-21), Наталля Цяльпук (група НА-21), Святлана Якальцевіч (група НА-21), Юлія Абрамовіч (група ЭАВ-51) і Іван Манькоў (група Ас-11).

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг серыі «Богатый папа» і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

06.03.2017