УНИВЕРСIТЭТ

Аб прафарыентацыі на інжынерным факультэце.

28 лютага інжынерны факультэт прымаў у гасцях навучэнцаў з Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання. Сустрэча праходзіла ў корпусе факультэта па вуліцы Паркавай, 62.

Хлопцы наведалі камп'ютарны клас, навучальныя аўдыторыі і лабараторыі, спартыўны комплекс, з вялікім задавальненнем паабедалі ў сталовай. Вялікую цікавасць у будучых абітурыентаў выклікала лабараторыя фізікі з абсталяваннем і камп’ютарныя класы. Хлопцам у нас спадабалася, у большасці з іх з'явілася жаданне паступаць на інжынерны факультэт.

06.03.2017