УНИВЕРСIТЭТ

Інфармацыйны занятак па выніках удзелу студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі ў гарадскім семінары настаўнікаў пачатковых класаў

1 сакавіка 2017 года ў вучэбна-метадычным кабінеце загадчыкам ВМК В. М. Пятрунінай праводзіўся інфармацыйны занятак па выніках наведвання студэнтамі факультэта педагогікі і псіхалогіі майстар-класа настаўнікаў пачатковых класаў г. Баранавічы па тэме «Прыёмы фарміравання станоўчай матывацыі да вучэння як сродак павышэння якасці засваення праграмнага матэрыялу малодшымі школьнікамі» (14.02.2017).

У сучаснай школе пытанне аб матывацыі вучэння можна назваць адным з ключавых пытанняў. Што ж такое матывацыя? Ад чаго яна залежыць? Чаму адно дзіця вучыцца з радасцю, а другое – з абыякавасцю?

Ярмаш Юлія і Бусел Анастасія, студэнткі групы гр. ПА-21, якія наведалі гэты майстар-клас, падзяліліся сваёй інфармацыяй і ўражаннямі, атрыманымі ў ходзе работы семінара.

03.03.2017