УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства «Уплыў прафесійнай дзейнасці юрыста на фарміраванне прававой культуры моладзі»

Кафедрай тэорыі права і грамадзянска-прававых дысцыплін праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства «Уплыў прафесійнай дзейнасці юрыста на фарміраванне прававой культуры моладзі». Мерапрыемства складалася з двух частак: тэарэтычнай (даклады) і практычнай (выязное пасяджэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы).

З дакладамі па тэме прафарыентацыйнай мерапрыемства выступілі А.Г. Кiрэйчык, старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора, малодшы саветнік юстыцыі; А.А. Давыдзенка, старшы інспектар ІСН Баранавіцкага ГАУС, маёр міліцыі; В.У. Салдатаў, старшы следчы Баранавіцкага МРОСК, маёр юстыцыі.

Студэнтам прадстаўлены даклады пра ролю пракурорскага нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства, якое рэгулюе адносіны з удзелам непаўналетніх, у фарміраванні прававой культуры моладзі; аб інспекцыі па справах непаўналетніх у агульнай структуры органаў, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні прававой культуры непаўналетніх і асаблівасцях расследавання крымінальных спраў з удзелам непаўналетніх.

У рамках выязнога пасяджэння суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы разгледжана справа аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Мерапрыемства праводзілася з запрашэннем моладзевага парламента г. Баранавічы.

Кафедра тэорыі права і грамадзянска-прававых дысцыплін дзякуе дакладчыкам за ўдзел у мерапрыемстве і інфарматыўныя даклады, а таксама суду Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы за арганізацыю выязнога пасяджэння суда, і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы спецыялістаў юрыдычнага профілю.

20.04.2017