УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта наведалі ААТ «Гандальмаш»

7 красавіка студэнты 4 курса інжынернага факультэта спецыяльнасці «Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці» дзённай формы атрымання адукацыі сумесна з выкладчыкам кафедры абсталявання і аўтаматызацыі Н.М. Фядосавым наведалі ААТ «Гандальмаш». Экскурсія праводзілася ў рамках вывучэння дысцыпліны «Канструяванне і разлік тэхналагічнага абсталявання».

У ходзе наведвання механічнага цэха студэнты азнаёміліся з прынцыпам і магчымасцямі работы штамповачнага прэса TruPunch 5000 з ЧПУ, і на наглядным прыкладзе загатоўкі ацанілі работу станка. У далейшым ходзе правядзення эксурсіі студэнты маглі назіраць работу агрэгатных станкоў, работу легендарнага такарнага станка 16К20 Ф3, а таксама работу найноўшага такарнага апрацоўчага цэнтра для апрацоўкі прутковых загатовак Biglia B446 і шліфавальнага станка з ЧПУ і змаглі ацаніць якасць дэталяў, якія апрацоўваюцца. Акрамя гэтага экскурсанты наведалі ліцейны цэх і залу гатовай прадукцыі, у якой была прадстаўлена наменклатура ўсёй прадукцыі, якая выпускаецца заводам.

19.04.2017