УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча з прадстаўнікамі АСЕТ у рамках Дня здароўя на факультэце славянскіх і германскіх моў

У пятніцу, 7 красавіка 2017 г., у рамках Дня здароўя прашла сустрэча з прадстаўнікамі АСЕТ пад назвай «Жыццё выдатнае!». Госцем быў Юрый Аліеў, якога ўсе чакалі з нецярпеннем. Выдатнае пачуццё гумару Юрыя і «жывы» водгук студэнтаў стварылі цёплую і добразычлівубю атмасферу. На працягу мерапрыемства абмяркоўваліся самыя папулярныя тэмы, якія маюць дачыненне не толькі да фізічнага здароўя, але і духоўнага. Усе мы з захапленнем удзельнічалі  ў абмеркаванні актуальных праблем сучаснага пакалення і намагаліся знайсці шляхі  іх вырашэння.

Выказваем надзею на наступныя сустрэчы з прадстаўнікамі АСЕТ.

14.04.2017