УНИВЕРСIТЭТ

Пасяджэнні «English Speaking Club» на факультэце славянскіх і германскіх моў

З 27 па 29 сакавіка 2017 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў адбыліся тры захапляльныя дні з «English Speaking Club». Нас наведалі госці з Англіі, Уэльса, Амерыкі і Ісландыі.

Пасяджэнні «English Speaking Club» праходзілі пад назвай «English Jam». Такая назва была абрана не выпадкова: па-першае, адбыўся цэлы цыкл сустрэч; па-другое, госці былі вельмі цікавымі і разнастайнымі (студэнт Кембрыджскага ўніверсітэта, повар, пісьменнік, спартсмен), якраз як джэм з рознай садавіны, які пакідае выдатны смак. Акрамя ўнікальнай мажлівасці мець зносіны на англійскай мове, кожны студэнт атрымаў тост з джэмам і кубак гарачага чаю.

У працэсе правядзення ўсіх мерапрыемстваў прысутныя змаглі далучыцца да літаратуры і тэатра Англіі, даведацца, што ў кожным з нас жыве лідар, галоўнае — не здавацца і ўвесь час ісці наперад.

На трэці студэнты сустрэліся з ужо вядомым ім гуртом «Sgracе» і спявачкай Лізаветай Козак, якія парадавалі выкананнем песень пад гітару.

На працягу трох дзён кожны студэнт змог зразумець для сябе нешта асабістае, а галоўнае – павервыць у сябе.

14.04.2017