УНИВЕРСIТЭТ

На інжынерным факультэце адбылося мерапрыемства да Дня здароўя «Прыхільнасці, якія забіраюць жыццё»

7 красавіка на інжынерным факультэце адбылося мерапрыемства да Дня здароўя «Прыхільнасці, якія забіраюць жыццё», якое наведалі студэнты груп ТА-21 і АТП-41.

Мерапрыемства правялі намеснік дэкана інжынернага факультэта па выхаваўчай рабоце В.М. Воўчак і загадчык кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці І.А. Багдановіч. Са студэнтамі праведзена міні-лекцыя і відэалекторыі пра шкоду курэння, алкаголю і наркатычных рэчываў.

У завяршэнне мерапрыемства была праведзена рэфлексія ў форме абмеркавання.

11.04.2017