УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты і выкладчыкі інжынернага факультэта наведалі ЗАТ «Штадлер Мінск»

5 красавіка адбылася экскурсія студэнтаў і выкладчыкаў інжынернага факультэта на ЗАТ «Штадлер Мінск». Яно з'яўляецца сумесным беларуска-швейцарскім прадпрыемствам па выпуску электрацягнікоў. Прадпрыемства «Штадлер Мінск» займае плошчу амаль 190 тыс. кв.м, у тым ліку 25 тыс. кв.м - вытворчыя плошчы ў Фаніпалі. На заводзе паўтысячы супрацоўнікаў, большасць - беларусы, якіх прыцягвае не толькі магчымасць працы на сучаснай вытворчасці, але і годныя заробки. У Фаніпаль працаваць едуць і з Мінска. А курыруюць работнікаў прафесіяналы з Еўропы. Студэнты азнаёміліся з гісторыяй завода, структурнымі падраздзяленнямі і разгледзелі ўвесь цыкл вырабу электрацягнікоў.

10.04.2017