УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс «Чытач года» атрымлівае ўсё большы рэзананс сярод студэнтаў і радуе спаборніцкім момантам

Сакавік у бібліятэцы апынуўся багаты на пераможцаў. Пераможцамі конкурсу «Чытач месяца» сталі Дзмітрый Корпік, студэнт группы ПП-11 і Маргарыта Валынец, студэнтка группы НА-21. Радуе, што фіналістамі месяца сталі два чалавекі. Дзмітрый ужо ў трэці раз атрымлівае сертыфікат «Чытач месяца», а Маргарыта нядаўна праявіла цікавасць да конкурсу і захапілася гэтым працэсам. Чытаючы кнігі, удзельнікі пашыраюць кругагляд, з'яўляецца матывацыя часцей наведваць бібліятэку, а тактыльныя адчуванні пры гартанні цікавай кнігі не замяніць гаджэтам. Дзмітрый і Маргарыта атрымалі ў падарунак сертыфікаты ўдзельніка конкурсу і кнігі пра геніяльных людзей, пра тое, як стаць добрым фінансістам.

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і таксама захапіцеся конкурсам «Чытач года»!

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг серыі «Богатый папа» і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

06.04.2017