УНИВЕРСIТЭТ

Удзел студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі ў трэнінгу «Выкарыстанне мнематэхнікі для запамінання вербальнай інфармацыі»

22 сакавіка 2017 года на базе вучэбна-метадычнага кабінета загадчыкам В.М. Пятрунінай праводзіўся трэнінг «Выкарыстанне мнематэхнікі для запамінання вербальнай інфармацыі» са студэнтамі гр. ПН-11 факультэта педагогікі і псіхалогіі.

Якія прыёмы і спосабы, што палягчаюць запамінанне патрэбнай інфармацыі, можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы да практычных і семінарскіх заняткаў? Якая тэхніка працы над запамінаннем звязанага тэксту?

На гэтыя і іншыя пытанні студэнты змаглі атрымаць адказ, прыняўшы актыўны ўдзел у ходзе практычнай часткі трэнінга.

05.04.2017