УНИВЕРСIТЭТ

Круглы стол «Філіялы кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы: вынікі і перспектывы супрацоўніцтва» на факультэце славянскіх і германскіх моў

29 сакавіка 2017 г. кафедрай тэорыі і практыкі англійскай мовы праведзена пасяджэнне круглага стала на тэму «Філіялы кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы: вынікі і перспектывы супрацоўніцтва». На дадзенае пасяджэнне запрашаліся прадстаўнікі філіялаў кафедры на базе ўстаноў сярэдняй адукацыі «Гімназія № 5 г. Баранавічы», «Гімназія № 4 г. Баранавічы», «Сярэдняя школа № 7 г. Баранавічы». Патрэба правядзення семінара абумоўлена практыка-арыентаванай накіраванасцю адукацыйнага працэсу ва ўстанове вышэйшай адукацыі.

Загадчык кафедры І.А. Барташэвіч выступіла з прывітальным словам, пазначыўшы мэты, задачы i напрамкі работы круглага стала.

Мэтай працы філіялаў кафедры выступае ўдасканаленне якасці прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў шляхам аб'яднання намаганняў прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы і спецыялістаў-практыкаў філіялаў кафедры. У адпаведнасці з дадзенай мэтай у рамках супрацоўніцтва вырашаюцца наступныя задачы: узмацніць практыкаарыентаванасць падрыхтоўкі спецыялістаў; прыцягваць найбольш вопытных спецыялістаў філіялаў кафедры да практычнага навучання студэнтаў; укараняць вынікі даследаванняў выкладчыкаў і студэнтаў у адукацыйны працэс філіялаў; развіваць творчую асобу студэнтаў; адаптаваць студэнтаў да вытворчых умоў.

Старшы выкладчык Г.А. Саўко падвяла вынікі і вызначыла напрамкі супрацоўніцтва ў рамках вучэбна-метадычнай работы.

Старшы выкладчык Г.М. Лундышава распавяла аб выніках і перспектывах супрацоўніцтва ў рамках практычнай падрыхтоўкі студэнтаў да прафесійнай дзейнасці.

Выкладчык В.І. Кандраценя выступіла з прапановамі па ўдасканаленні прафарыентацыйнай работы.

Выкладчык В.В. Ляон азнаёміла прадстаўнікоў філіялаў з актуальнымі напрамкамі навуковых даследаванняў.

Кіраўнікі філіялаў кафедры ад устаноў сярэдняй адукацыі А.А. Дударэнкава (ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы»), І.Б. Лукашэвіч (ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Баранавічы».) выказалі свае прапановы па супрацоўніцтве.

Па выніках круглага стала вызначаны напрамкі і формы далейшага супрацоўніцтва. 

04.04.2017