УНИВЕРСIТЭТ

Пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе на лепшы лагатып студэнцкага навуковага таварыства факультэта славянскіх і германскіх моў «LinguArt»
Конкурс на лепшы лагатып праводзіцца з мэтай распрацоўкі афіцыйнага сімвала студэнцкага навуковага таварыства факультэта славянскіх і германскіх моў «LinguArt».
 
Пад паняццем «лагатып» арганізатары конкурсу маюць на ўвазе графічны стылізаваны вобраз, які адлюстроўвае сутнасць і індывідуальнасць студэнцкага навуковага таварыства факультэта славянскіх і германскіх моў «LinguArt», а таксама яго дэвіз («Праз слова да майстэрства»), створаны пры дапамозе колеру, аб'ёму, сімвалаў.

З умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца тут.

03.04.2017