УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты доступ да электронных кніг выдавецтва «The Institute of Physics Publishing» («IOP Publishing») на платформе Physics World Discovery

Рэсурс змяшчае інфармацыю па актуальных пытаннях у галіне фізікі, якія ахопліваюць як традыцыйныя, так і новыя навуковыя напрамкі. Аўтарамі выданняў дадзенай калекцыі з'яўляюцца вядучыя спецыялісты навуковай фізічнай супольнасці.

Мова дакументаў – англійская.

Доступ да рэсурсу адкрыты да канца 2017 г. у зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226,176).

03.04.2017