УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце славянскіх і германскіх моў праведзены занятак з элементамі трэнінгу «Нашы жаданні і магчымасці. Аб неабходнасці ўвагі і спосабах яе развіцця»

22 і 24 сакавіка 2017 года студэнты гр. НА-21 і гр. АН-22 факультэта славянскіх і германскіх моў прынялі ўдзел у развіццёвым занятку з элементамі трэнінгу «Нашы жаданні і магчымасці. Аб неабходнасці ўвагі і спосабах яе развіцця», які быў праведзены загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета В.М. Пятрунінай.

Ці можа чалавек паўплываць на выкананне сваіх жаданняў? Ці патрэбна пастаноўка мэты? Якім чынам развіццё ўвагі можа паўплываць на дасягненне пастаўленай мэты?

Чалавек не можа жыць без мэты. Вынік жыцця любога чалавека залежыць ад таго, як выканана яе пастаноўка. Галоўная мэта студэнта – атрымаць дыплом і стаць прафесіяналам сваёй справы. Занятак спрыяў усведамленню студэнтамі таго, што ўвага вельмі важна пры засваенні навучальнага матэрыялу, бо ўвага – гэта ўваход інфармацыі ў памяць, і па-за ўвагай праца памяці асуджаная на правал.

Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў практычнай часткі трэнінгу, якая ўключала ў сябе працу па выкананні практыкаванняў на развіццё ўвагі. Таксама былі дадзены рэкамендацыі па яе самастойнай трэніроўцы.

03.04.2017