УНИВЕРСIТЭТ

У студзені пераможцам у намінацыі «Чытач месяца» конкурсу «Чытач года» стаў студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі Дзмітрый Корпік

Павіншаваць Дзмітрыя і ўручыць прыз прыйшлі члены журы конкурсу. Прыз месяца – кніга Роберта Кійосакі «Богатый инвестор – быстрый инвестор». Аўтар распавядае пра тое, як павысіць узровень сваёй фінансавай адукацыі, каб стаць прафесійным інвестарам, павялічыць свае інвестыцыйныя паступленні і паскорыць рост фінансавых актываў. Прачытаўшы гэтую кнігу, вы даведаецеся, як узяць пад кантроль сваю фінансавую сітуацыю і выйсці за рамкі сярэдніх даходаў.

Віншуем Дзмітрыя з першым крокам да поспеху ў конкурсе «Чытач года».

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг серыі «Богатый папа» і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

09.02.2017