УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем дацэнта кафедры псіхалогіі Яцэнка Таццяну Яўгенаўну, лаўрэата конкурсу 2016 года на лепшую кандыдацкую дысертацыю!

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 27 студзеня 2017 года адбыўся рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі і Году навукі.

У рамках мерапрыемства старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Г.У. Пальчык уручыў дыпломы пераможцам конкурсу на лепшую доктарскую дысертацыю 2016 года. Лаўрэатам конкурсу 2016 года на лепшую кандыдацкую дысертацыю ў намінацыі «Гуманітарныя навукі» прызнана дысертацыя Т.Я. Яцэнкі, дацэнта кафедры псіхалогіі факультэта педагогікі і псіхалогіі. Дысертацыйнае даследаванне прысвечана тэме «Фарміраванне сацыяльна-псіхалагічных кампетэнцый ў будучых педагогаў у галіне дэвіктымізацыі навучэнцаў падлеткавага ўзросту».

Віншуем маладога вучонага і выказваем падзяку навуковаму кіраўніку Н.І. Аліфіровіч, дацэнту кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка за падрыхтоўку высокакваліфікаваных навукова-педагагічных кадраў!

06.02.2017