УНИВЕРСIТЭТ

«Дзень нараджэння Прафесара» ў чытальнай зале для навуковай працы

3 студзеня споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Джона Рональда Руэла Толкіна (1892-1973), англійскага пісьменніка, доктара літаратуры, мастака, прафесара, філолага-лінгвіста, аднаго са стваральнікаў Оксфардскага слоўніка англійскай мовы, аўтара казкі «Хоббит» (1937), рамана «Властелин колец» (1954), міфалагічнай эпапеі «Сильмариллион» (1977).

Усе чытачы, талкіністы і не толькі, якія наведалі ў гэты дзень чытальную залу для навуковай працы, апынуліся на час у прадуманым да дробязяў свеце, створаным пісьменнікам. Наведвальнікаў чакала выстава кніг Дж.Р.Р. Толкіна на рускай і англійскай мовах і навуковых артыкулаў, прысвечаных творчасці Прафесара. Студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў, аматары творчасці Дж.Р.Р. Толкіна, прынеслі калекцыю артэфактаў з фільма па матывах кнігі «Властелин колец», а бібліятэкар А.Р.Сінкевіч прапанавала ўсім удзельнікам мерапрыемства прадэгуставаць «эльфійскае» печыва ўласнага прыгатавання. Усе жадаючыя маглі навучыцца пісаць на адной са штучных эльфійскіх моў, распрацаваных Прафесарам.

Пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы В.В. Ляон сапраўдныя знаўцы творчасці Дж.Р.Р. Толкіна прынялі ўдзел у віктарыне на англійскай мове «The Lord of the Rings». Пераможцам былі ўручаны сімвалічныя прызы.

Падрабязную інфармацыю пра Дж.Р.Р. Толкіна і яго творчасць можна атрымаць на сайце «Толкинистика» http://evendim.ru/.

10.01.2017