УНИВЕРСIТЭТ

У бібліятэцы БарДУ працягваецца конкурс «Чытач года»

У другі раз званне «Чытач месяца» атрымала студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі Наталля Цяльпук. Добрыя вынікі паказалі студэнты інжынернага факультэта Іван Манькоў і Наталля Дарожка. Іван Манькоў толькі ў снежні вырашыў прыняць удзел у конкурсе і атрымаў на абанеменце фармуляр удзельніка. Наталля Дарожка ўжо другі месяц удзельнічае ў конкурсе і толькі трохі адстае ад вынікаў удзельніка, які атрымаў званне «Чытач месяца». Вынік Наталлі Цяльпук: 12 наведванняў бібліятэкі і 62 выкарыстаныя ў працы кнігі.

Павіншаваць Наталлю з чарговай перамогай і ўручыць прыз прыйшлі члены журы конкурсу. Прыз месяца – кніга Дугласа Эндру «Последний шанс стать миллионером». Аўтар распавядае пра тое, як знайсці самы лепшы шлях да статусу мільянера, аб асноўных грашовых крыніцах і пра тое, у якім выглядзе лепш за ўсё захоўваць свае зберажэнні. Прачытаўшы гэтую кнігу, вы даведаецеся, што такое крэдытны бал, даведаецеся пра «правіла 72» і аб усіх тонкасцях інвеставання.

Віншуем Наталлю з другім крокам да поспеху ў конкурсе «Чытач года».

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг серыі «Богатый папа» і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

09.01.2017