УНИВЕРСIТЭТ

Навагоднюю казку падарылі дзецям супрацоўнікаў універсітэта ўдзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт»

Напярэдадні Новага года атмасфера сапраўднага чараўніцтва запанавала ў сценах танцавальнай залы ўніверсітэта. Навагодняе свята, падрыхтаванае рэжысёрска-пастановачнай групай аддзела культуры і творчасці сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БарДУ, стала прыемным сюрпрызам не толькі для дзяцей, але і для дарослых.

Захапляючай сюжэтнай лініяй і яркімі персанажамі прывабіла ўсіх прысутных у зале новая тэатралізаваная пастаноўка «Прыітанне, прывітанне, Новы год!» народнага тэатра мініяцюр «Сафіт». Маленькія гледачы з цікавасцю назіралі за кожным сцэнічным дзеяннем, ахвотна гулялі з казачнымі героямі, радасна сустракалі Дзядулю Мароза са Снягурачкай, дружна адгадвалі загадкі і вадзілі карагоды вакол прыгажуні Ёлкі.

Завяршылася навагодняе свята вясёлай дыскатэкай, уручэннем падарункаў і незабыўнай фотасесіяй з казачнымі героямі.

09.01.2017