УНИВЕРСIТЭТ

100 ідэй для Беларусі

Студэнты майстэрні інавацый Дыкман Аляксей, Кобрын Карына, Шушкевіч Ілля пад кіраўніцтвам В.І. Козел, дацэнта кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі, з праектам «Жыць, каб любіць» сталі пераможцамі абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» і прадставяць праект у фінале конкурсу.

Значнасць праекта абумоўліваецца аказаннем станоўчага ўплыву на маральнае развіццё карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт праз створаны аўтарамі праекта YouTub-канал, на якім будуць размешчаны добрыя справы падлеткаў і маладых людзей на карысць грамадства.

Правядзенне ініцыятыўнай групай праекта семінараў-трэнінгаў на тэму «Менеджмент у праектнай дзейнасці» для студэнтаў і школьнікаў дазволіць папулярызаваць праектную і сацыяльна-значную дзейнасці і прыцягнуць максімальную колькасць удзельнікаў для іх ажыццяўлення.

Быў таксама паспяхова прадстаўлены праект Паўлоўскай Дар'і VeloRulls (кiраўнiк В.В. Паўлоўская).

05.01.2017