УНИВЕРСIТЭТ

Падведзены вынікі конкурсу «Лепшы праект БарДУ»

На пасяджэнні Навукова-тэхнічнага савета ўніверсітэта 27.12.2016 падведзены вынікі конкурсу студэнцкіх навукова-даследчых праектаў «Лепшы праект БарДУ».

Пераможцамі конкурсу сталі: 

  • па кірунку «Педагагічныя навукі» — Рудая Дзіна Уладзіміраўна, студэнт магістратуры факультэта педагогікі і псіхалогіі. Тэма праекта: «Мадэль студэнцкай майстэрні інавацый». Навуковы кіраўнік — Козел Валянціна Іванаўна, дацэнт кафедры педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
  • па кірунку «Псіхалагічныя навукі» — Жэрка Дзмітрый Казіміравіч і Драбушэвіч Крысціна Аляксандраўна (у сааўтарстве), студэнты 4 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі. Тэма праекта: «Прафілактыка булінга сярод навучэнцаў малодшага падлеткавага ўзросту ў адукацыйным асяроддзі ва ўмовах функцыянавання адукацыйнага кластара “УВА — школа”». Навуковы кіраўнік — Яцэнка Таццяна Яўгенаўна, дацэнт кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук.

 Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

05.01.2017