УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта наведалі Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

16 мая 2017 года студэнты другога курса спецыяльнасці «Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці» наведалі Дзяржаўную навуковую ўстанову «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (ФТІ НАНБ). Экскурсія атрымалася вельмі пазнавальнай: студэнты змаглі азнаёміцца з тэхналогіяй і абсталяваннем для ажыццяўлення лазернай апрацоўкі матэрыялаў, электронна-прамянёвай, іонна-плазмавай, магніта-імпульснай і інш. Была прадэманстраваная ўстаноўка рэзання вадзяным промнем. Акрамя таго, студэнты наведалі вытворчы ўчастак зборкі беспілотных лятальных апаратаў.

24.05.2017