УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права адбыліся выязныя пасяджэння суда

Кафедрай тэорыі права і грамадзянска-прававых дысцыплін у 2008 годзе створаны філіял кафедры ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Філіялам кафедры сістэматычна праводзяцца выязныя пасяджэнні суда на базе факультэта эканомікі і права.

12 і 14 красавіка 2017 года на факультэце адбыліся выязныя пасяджэння суда.

12 красавіка 2017 года разглядалася справа аб ухіленні ад выплаты штрафу (арт. 418 КК Рэспублікі Беларусь), 14 красавіка – аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж, учынены групай асоб).

На выязных пасяджэннях суда прысутнічалі студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці «Правазнаўства». Арганізацыя выязных пасяджэнняў суда мае выхаваўчае, адукацыйнае, а таксама прафарыентацыйнае значэнне. У рамках выязных пасяджэнняў студэнты набываюць магчымасць убачыць практыку рэалізацыі норм крымінальнага і крымінальнага працэсуальнага права, паслухаць прамову пракурора ў судзе і выступленні іншых удзельнікаў працэсу. Арганізацыя выязных пасяджэнняў суда з'яўляецца адным з спосабаў забеспячэння практычнай арыентаванасці адукацыйнага працэсу.

Кафедра тэорыі права і грамадзянска-прававых дысцыплін выказвае падзяку суду Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, а таксама Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за арганізацыю выязных пасяджэнняў суда і спадзяецца на далейшае цеснае супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі спецыялістаў юрыдычнага профілю.

20.04.2017