УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты эканомікі і права наведалі 20-ыы міжнародны вясновы кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак 2017»

У рамках вучэбнай дысцыпліны «Маркетынг у турыстычнай індустрыі» студэнты 3 курса спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыі» разам з выкладчыкамі Д.В. Кулакевiч і В.М. Крамянеўскай наведалі 20-ю міжнародны вясновы кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак 2017», які праходзіў у Мінску.

Традыцыйна вясновы кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак 2017» праводзіць Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Тэматыка выставы: падарожжа (сезонны адпачынак; бізнес-туры; дзіцячы адпачынак; круізы; адукацыйныя туры); экскурсійныя праграмы; транспартныя паслугі; спартыўны інвентар; страхаванне ў турызме; санаторыі, пансіянаты, дамы адпачынку, турыстычныя клубы; гасцінічны сэрвіс; тавары для адпачынку і спорту; карты, буклеты, даведнікі.

На выставе студэнты мелі магчымасць вывучыць  турысцка-экскурсійныя маршруты і азнаёміцца з турысцкімі праграмамі як нашай краіны, так і замежжа. Таксама больш падрабязна студэнты азнаёміліся з такімі элементамі маркетынгавых камунікацый, як рэклама, стымуляванне збыту, асабісты продаж, сувязі з грамадскасцю.

Асаблівасцю выставы з'явілася яе напаўненне: прэзентацыя і прасоўванне нечаканых, неардынарных і, безумоўна, цікаўных для студэнтаў турыстычных прадуктаў.

20.04.2017