УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты факультэта эканомікі і права наведалі ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод»

Тэматычная экскурсія па дысцыпліне «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю» была арганізавана 11 красавіка 2017 года ў ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» выкладчыкам кафедры маркетынгу і менеджменту А.М. Грыц для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Маркетынг» дзённай формы атрымання адукацыі на тэму «Увядзенне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў грамадзянскі абарот».

Экскурсію правёў начальнік бюро ідэалагічнай і выхаваўчай работы А.У. Гомза.

Гісторыя ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» пачынаецца практычна з самых першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ААТ «558 АРЗ» – адзінае ў Рэспубліцы Беларусь і адно з нешматлікіх прадпрыемстваў на тэрыторыі СНД, якое аказвае шырокі спектр паслуг па рамонце і мадэрнізацыі розных тыпаў авіяцыйнай тэхнікі. У 2014-м годзе на прадпрыемстве пачалася рэалізацыя праекта пашырэння вытворчых магутнасцяў па вырабе кампанентаў авіяцыйнай тэхнікі. У ходзе рэалізацыі праекта у другім квартале 2015 года быў пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю цэх вытворчасці авіяцыйных кампанентаў, абсталяваны самым сучасным і высокатэхналагічным абсталяваннем. Акрамя асваення рамонту новых тыпаў авіятэхнікі, прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе сістэмы радыётэхнічнай абароны лятальных апаратаў ад высокадакладнай радыёкіраванай зброі, тактычныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы і г.д.

У доследнай вытворчасці ўпраўлення перспектыўнага развіцця былі прадэманстраваны найноўшыя распрацоўкі ААТ «558 АРЗ».

Начальнік аддзела арганізацыйна-прававой работы А.П. Смаль азнаёміў студэнтаў з дакументамі, якія рэгулююць ахову аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, і працэсам увядзення аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў грамадзянскі абарот.

Пасля наведвання цэхаў студэнты азнаёміліся з экспанатами музея ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод».

Экскурсія на ААТ «558 АРЗ» пакінула ў студэнтаў толькі станоўчыя ўражанні.

20.04.2017