УНИВЕРСIТЭТ

Выкладчыкамі кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі факультэта славянскіх і германскіх моў арганізаваны ўдзел студэнтаў у Міжнароднай навукова-практычнай анлайн-канферэнцыі

12 красавіка 2017 года студэнты ўніверсітэта, якія падрыхтавалі даклады пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі факультэта славянскіх і германскіх моў, прынялі ўдзел у III Міжнароднай навукова-практычнай студэнцкай анлайн-канферэнцыі «Перспектывы развіцця прафесійна накіраванай іншамоўнай адукацыі ў мультыкультурнай прасторы», арганізаванай Жытомірскім дзяржаўным універсітэтам імя Івана Франко (Украіна). Удзельнікамі канферэнцыі таксама былі студэнты з Латвіі, Польшчы, Кыргызстана і Індыі.

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі студэнты нямоўных спецыяльнасцяў факультэта эканомікі і права, інжынернага факультэта і факультэта педагогікі і псіхалогіі. Мовамі канферэнцыі выступілі англійская, нямецкая, французская.

Праграма канферэнцыі прадугледжвала пленарнае пасяджэнне і работу секцый.

На пленарным пасяджэнні выступілі:

  • з прывітальным словам І.І. Любанец, старшы выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі;
  • з дакладамі на англійскай мове – А.В. Амельянавіч  (ПХ-12) (нав. кір. І.Г. Капыціч, старшы выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі); на французскай мове – А.С. Сачэнка  (ІСТ-11) (нав. кір. І.І. Любанец, старшы выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі).

Праца секцый уключала выступленні студэнтаў з дакладамі:

  • на англійскай мове:
    1. І.І. Ашуркевіч (ПХ-12) (нав. кір. І.Г. Капыціч, старшы выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі);
    2. Дулько В. (ЭТ-11), Кныш В. (ЭТ-11) (нав. кір. Т.М. Грэбень, старшы выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі);
    3. А.А. Ермакова  (ІСТ-11) (нав. кір. Л.С. Зубрыцкая, старшы выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі).
  • на французскай мове (нав. кір. І.І. Любанец, старшы выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі):
    1. Д.А. Дямчук (ГЭ-11);
    2. К.І. Кавальчук (ІСТ-11);
    3. Э.В. Козіч (М-11);
    4. К.А. Цыбовіч (ДА-11);
    5. А.В. Марціновская (ПП-11).

Анлайн-канферэнцыя праводзілася ў вучэбна-метадычным кабінеце факультэта.

20.04.2017