УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта прынялі ўдзел у гарадской акцыі «Моладзь за чысты горад!»

12 красавіка студэнты інжынернага факультэта 3 курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі будучай пляцоўкі для адпачынку ў рамках гарадской акцыі «Моладзь за чысты горад!»

Новую пляцоўку вырашана ўладкаваць на тэрыторыі, якая прылягае да Аптэкі-музея, што была адкрыта пасля рэканструкцыі 15 чэрвеня 2012 года.

За гадзіну працы студэнты раскідалі і выраўнялі ўвесь грунт на тэрыторыі, якая прылягае да аптэкі. 

 

18.04.2017