УНИВЕРСIТЭТ

Круглы стол, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на факультэце эканомікі і права

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.

Дзень Канстытуцыі – дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь штогод 15 сакавіка, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157.

16 сакавіка 2017 года на факультэце эканомікі і права кафедры дзяржаўнага кіравання і крымінальна-прававых дысцыплін арганізавана правядзенне мерапрыемства, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У правядзенні мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел студэнты першага курса спецыяльнасці «Правазнаўства».

Студэнтамі былі падрыхтаваныя паведамленні і прэзентацыі па наступных тэмах:

  1. «Канстытуцыйнае развіццё Рэспублікі Беларусь» (група ПХ-12, Саўчанкава Лізавета і Панцялеева Алена);
  2. «Канстытуцыйнае развіццё Рэспублікі Беларусь (працяг)» (групы ПХ-11 і ПХ-12, Кухарчук Аліна і Амельянавічам Ганна);
  3. «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь» (група ПХ-11, Гарбар Вікторыя і Вараб'ёва Дар'я);
  4. «Першая Канстытуцыя свету. Першая Канстытуцыя ў Еўропе» (група ПХ-11, Грыцкевіч Таццяна і Коршак Аліна);
  5. «Цікавыя факты аб Канстытуцыях» (група ПХ-12, Ашуркевіч Ірына);
  6. «Канстытуцыя Туркменістана» (група ПХ-11, Тачмамедава Гулзада і Медзіна Байрамава).

Адказны за мерапрыемства: выкладчык кафедры дзяржаўнага кіравання і крымінальна-прававых дысцыплін В.Ю. Пракуда

23.03.2017