УНИВЕРСIТЭТ

Студэнцкі форум «Пачні з сябе» прайшоў 16 сакавіка ў БарДУ

Удзел у маладзёжным форуме прыняло 150 лідараў студэнцкага самакіравання БарДУ. Арганізатарам форуму стаў Каардынацыйны савет лідараў студэнцкага самакіравання БарДУ пры падтрымцы адміністрацыі ўніверсітэта, аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, дэканатаў і грамадскіх арганізацый. 

Крэатыўныя, гумарыстычныя, арыгінальныя відэавізітоўкі «БарДУ - гэта я за 100 секунд» адкрылі тэматычны дзень для лідараў. Інтэрактыўная пляцоўка «Камандаўтварэнне» яшчэ больш аб'яднала ўдзельнікаў каманд, а ў ходзе інтэрактыўнай пляцоўкі «Лепшы спікер-2017» па адным прадстаўніку з каманды, а іх было дзевяць, выступалі па прапанаванай тэме: «Хлопцы круцейшыя за дзяўчат, таму што ...», «Мне не патрэбна Школа лідара, таму што...», «Сучасная Беларусь і 10 падстаў яе наведаць», «Ніхто не паўторыць форум «Я кажу «ТАК», таму што...», «Дзяўчаты круцейшыя за хлопцаў, таму што...», «Праца ў органах самакіравання раскрыла ўва мне...» ,«У год навукі мы плануем рэалізаваць...», «Чаму я член студсавета. 10 прычын», «Твой універсітэт будучыні...». Па выніках выступленняў журы было вынесена рашэнне, што «Лепшым спікерам-2017» стаў Шушкевіч Ілля, член студсавета ФПП. 

Удзельнікі форуму таксама былі актыўнымі ўдзельнікамі адкрытага дыялогу з удзелам старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта А.В.Ліса. У рамках форуму былі падведзены і вынікі конкурсу «Самы актуальны вынік анкетавання», якое праводзілі ўсе студэнцкія саветы і актывісты грамадскіх аб'яднанняў універсітэта. 

Наступны форум лідараў студэнцкага самакіравання БарДУ адбудзецца ў маі 2017 года. Сачыце за аб’явамі!

20.03.2017