УНИВЕРСIТЭТ

Прэзентацыя навуковых распрацовак універсітэта ў рамках работы калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

15 лютага ў сталічнай школе № 61 адбылася калегія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у рамках працы якой прайшла прэзентацыя навуковых распрацовак устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт сваю экспазіцыю прадставіў рэалізаванымі праектамі і выставай навуковых і вучэбна-метадычных выданняў прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў універсітэта.

Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь I.У.Карпенка асаблівая ўвага звернута на праектна-даследчую дзейнасць удзельнікаў «Студэнцкай майстэрні інавацый», у прыватнасці, на праект «Мадэль кабінета рэсурснага забеспячэння прафілактыкі гвалту над непаўналетнімі і гандлю людзьмі», прадстаўлены кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам В.I.Козел.

20.02.2017