УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем пераможцаў конкурсу Студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта "Таемны свет навукі вачыма моладзі"!

16 лютага прайшла конкурсная праграма "Таемны свет навукі вачыма моладзі», арганізаваная Студэнцкім навуковым таварыствам (СНТ) універсітэта. За званне лепшага СНТ змагаліся 4 факультэты ўніверсітэта.

Фармат мерапрыемства - сцэнічныя выступленні каманд СНТ факультэтаў у рамках конкурсных заданняў, якія ўключалі ў сябе: творчае прадстаўленне каманд (візітоўка, назва, дэвіз і эмблема), змаганне ў дасціпнасці, прэзентацыю і абарону падрыхтаваных навуковых праектаў «Таемны свет навукі вачыма моладзі», прадстаўленне спосабаў арыгінальнага тлумачэння значнасці для студэнтаў-першакурснікаў навуковай дзейнасці і перспектыў, якія яна адкрывае перад імі. На мерапрыемстве гучалі музычныя кампазіцыі. Найбольш яркае ўражанне на аўдыторыю зрабіла кампазіцыя Алесандра Сафіна «Luna Tu» на скрыпцы ў выкананні Мейлах Святланы, студэнткі групы ГЭ-31 факультэта педагогікі і псіхалогіі.

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства з прывітальным словам выступілі: Ала Васільеўна Нікішова, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, старшыня журы; Таццяна Яўгенаўна Яцэнка, в.а. загадчыка кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, кіраўнік СНТ універсітэта, член журы; Дзмітрый Генадзевіч Навiчук, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Геаэкалогія», намеснік кіраўніка СНТ універсітэта. У склад журы таксама ўваходзілі: Тучына Ірына Янаўна, метадыст па інавацыйнай дзейнасці аддзела міжнароднай і інавацыйнай дзейнасці; Наліўка Алег Ігаравіч, прызёр Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ-2016, дыпламант Міжнароднага агляду-конкурсу навуковых работ-2016 у г. Белгарадзе, выпускнік Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладчык-стажор кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці інжынернага факультэта; Піліпчук Ганна Мікалаеўна, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, стыпендыят Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, уладальнік звыш 20 узнагарод і падзяк універсітэцкага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, прызёр Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ-2016, выпускнік Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладчык-стажор кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі; Бойка Ганна Іванаўна, магістр філалагічных навук, кіраўнік навуковага гуртка "Лінгва-акадэмія", аўтар 29 навуковых артыкулаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, старшы выкладчык кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы факультэта славянскіх і германскіх моў; Гардзейчык Сняжана Віктараўна, магістр эканамічных навук, кіраўнік студэнцкай лабараторыі эканамічных даследаванняў "Палада", выкладчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі факультэта эканомікі і права.

Конкурс «Таемны свет навукі вачыма моладзі» праходзіў пры фінансавай падтрымцы пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

На мерапрыемства былі запрошаны студэнты 1-2 курсаў. Студэнты мелі магчымасць пераканацца ў тым, што праца СНТ універсітэта спалучана не толькі з сур'ёзнымі навуковымі распрацоўкамі, але і з атрыманнем пазітыўных эмоцый, яркіх уражанняў, вопыту супрацоўніцтва і магчымасцю творчага самавыяўлення.

Прарэктарам па навуковай рабоце Алай Васільеўнай Нікішовай былі ўручаны дыпломы камандам-прызёрам.

Пераможцам конкурсу стала каманда СНТ «Спектр» інжынернага факультэта, якая атрымала аднагалосную высокую ацэнку членаў журы. Капітан каманды - Сямашка Марыя, студэнтка групы ЭАВ-31, намеснік кіраўніка СНТ універсітэта на інжынерным факультэце, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Сакратаром БРСМ Кірылам Мікалаевічам Яўцюшыным камандзе быў уручаны сертыфікат на наведванне боўлінга ў Лядовым палацы.

Дыпломам другой ступені ўзнагароджана каманда СНТ факультэта педагогікі і псіхалогіі «OWLS» (Our World Like Science). Капітан каманды - Каскевіч Кацярына, студэнтка групы ДП-51, намеснік кіраўніка СНТ універсітэта на факультэце педагогікі і псіхалогіі, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларус па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Каманда атрымала сертыфікат на наведванне сеансу вольнага катання на каньках ў Лядовым палацы.

Уладальнікам дыплома трэцяй ступені стала каманда СНТ факультэта эканомікі і права. Капітан каманды - Жучко Валянціна, студэнтка групы ПГ-42, намеснік кіраўніка СНТ універсітэта на факультэце эканомікі і права. Каманда атрымала ад сакратара БРСМ Кірыла Мікалаевіча Яўцюшына сертыфікат на фізкультурна-аздараўленчыя заняткі ў плавальным басейне БарДУ.

Удзел каманды «ЛінгвАрт" факультэта славянскіх і германскіх моў у конкурснай праграме быў адзначаны падзякамі. Капітан каманды - Паўлоўская Дар'я, студэнтка групы СЗМ-11, намеснік кіраўніка СНТ універсітэта на факультэце славянскіх і германскіх моў.

Віншуем пераможцаў конкурсу і жадаем далейшых навуковых дасягненняў!

20.02.2017