УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты ўніверсітэта сустрэліся з вядучымі навукоўцамі краіны

Студэнты выпускных курсаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у сустрэчы з вядучымі навукоўцамі краіны, акадэмікамі, членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі. Арганізатары сустрэчы - Нацыянальная акадэмія навук і РГА «Белая Русь». З прывітальным словам да моладзі звярнуўся старшыня аб'яднання РГА «Белая Русь» А.М.Радзькоў. Аб структуры і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распавёў старшыня Прэзідыума В.Г.Гусакоў. У ходзе сустрэчы студэнты даведаліся аб асабістых гісторыях выбару жыццёвага шляху ў навуцы ўжо сталых навукоўцаў.

У межах сустрэчы студэнты азнаёміліся з працай навуковых інстытутаў і цэнтраў, якія ўваходзяць у структуру НАН Беларусі, а менавіта Інстытутам гісторыі, НПЦ па біярэсурсах, Аб'яднаным інстытутам машынабудавання, Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Ўдзельнікам сустрэчы выпала магчымасць азнаёміцца з праектам Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі «Вучоны пад ключ», сутнасць якога - пошук таленавітых магістрантаў, аспірантаў, аказанне ім дапамогі ў правядзенні эксперыментаў, падрыхтоўцы навуковых прац, суправаджэнне іх абароны і наступнага працаўладкавання.

17.02.2017