УНИВЕРСIТЭТ

Каманда актыву студэнцкага навуковага таварыства інжынернага факультэта «СПЕКТР» на першым месцы.

Віншуем каманду актыву студэнцкага навуковага таварыства інжынернага факультэта «СПЕКТР» з перамогай і атрыманнем дыпломаў першай ступені ў конкурсе СНТ факультэтаў «Таемны свет навукі вачыма моладзі», які адбыўся 16 лютага 2017 года. 

У складзе каманды прынялі ўдзел Сямашка Марыя, Курылiк Анастасія, Ражко Вікторыя, Максімчык Дыяна, Чэрнагрэбель Аляксандр, Іванчык Яўген і Гунько Андрэй. Так трымаць, моладзь інжынернага факультэта!

17.02.2017