УНИВЕРСIТЭТ

Навука ў практыку на факультэце эканомікі і права

Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта эканомікі і права ў рамках навукова-вытворча-даследчай дзейнасці наведаў Адкрытае акцыянернае таварыства «558 Авіяцыйны рамонтны завод». Завод размешчаны ў горадзе Баранавічы і спецыялізуецца на рамонце і мадэрнізацыі авіяцыйнай тэхнікі, якая стаіць на ўзбраенні Рэспублікі Беларусь, а таксама з краін блізкага і далёкага замежжа.

ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» з'яўляецца перадавым сучасным высокатэхналагічным прадпрыемствам.

Праграма візіту ўключала экскурсію, у рамках якой прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта эканомікі і права азнаёміўся з сучаснымі тэхналогіямі, што прымяняюцца ў ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», у тым ліку з 3D-друкаркай, з вытворчасцю перспектыўных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, у тым ліку з беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі, асаблівасцямі функцыянавання арганізацыі на рынку, іншымі эканамічнымі і юрыдычнымі аспектамі яе дзейнасці.

На ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» працуюць высокакваліфікаваныя кадры, у тым ліку выпускнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Атрыманы вопыт і вынікі візіту на ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» будуць улічаныя ў частцы рэалізацыі практыка-арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходу да арганізацыі адукацыйнага працэсу, а таксама ў навукова-даследчай дзейнасці.

14.02.2017