УНИВЕРСIТЭТ

У зале электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі БарДУ прайшла адкрытая анлайн-канферэнцыя на тэму «Применение системы Антиплагиат.ВУЗ в оценке качества студенческих работ»

Актыўны ўдзел у анлайн-канферэнцыі прынялі выкладчыкі інжынернага факультэта, факультэта педагогікі і псіхалогіі і факультэта славянскіх і германскіх моў. Метадолаг кампаніі «Антиплагиат» Вольга Беленькая і выканаўчы дырэктар ЗАТ «Анти-Плагиат» Юрый Чаховіч прадставілі магчымасці сістэмы «Антиплагиат»: метады апрацоўкі тэкстаў і пошуку плагіяту, зручныя і інфарматыўныя формы прадстаўлення справаздач, новыя магчымасці пошуку па калекцыях дакументаў. Вядучыя канферэнцыі распавялі пра тое, як ВНУ іншых краін процідзейнічаюць негатыўнай практыцы выкарыстання некарэктных запазычанняў і капіравання ў студэнцкіх работах. Удзельнікі канферэнцыі пераканаліся ў тым, што выкарыстанне сістэмы «Антиплагиат» у ВНУ можа не толькі палегчыць працу выкладчыкам па вызначэнні ўнікальнасці студэнцкіх навуковых прац, але і выступіць стымулам для студэнтаў да самастойнага напісання работ.

13.02.2017