УНИВЕРСIТЭТ

Традыцыйны «Тыдзень нямецкай мовы» на факультэце славянскіх і германскіх моў

З 19 па 23 снежня 2016 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў праходзіў традыцыйны «Тыдзень нямецкай мовы». У рамках яго правядзення кафедрай тэорыі і практыкі нямецкай мовы арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.

19 снежня адбылася гульня «Адкрый для сябе нямецкамоўныя краіны». Выкладчык М.П. Атоўка правёў дадзенае мерапрыемства ў форме шоў-гульні «Хто хоча стаць мільянерам». У гульні прынялі ўдзел змешаныя каманды студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў, якія вывучаюць нямецкую мову як першую і другую спецыяльнасць. Удзельнікам было прапанавана адказаць на пытанні, якія тычацца гісторыі і культуры нямецкамоўных краін.

20 снежня выкладчык фонду Р. Боша Таня Бальдрайх арганізавала Караоке-шоў. У ім актыўны ўдзел прынялі студэнты групы НА-31. Удзельнікі працавалі з тэкстамі нямецкіх песень, а затым з задавальненнем выканалі іх разам з выкладчыкам. Дадзенае мерапрыемства дазволіла студэнтам не толькі добра правесці час, але і азнаёміцца з методыкай работы над песнямі пры вывучэнні нямецкай мовы.

21 снежня адбыўся Фестываль інсцэніровак. Студэнты груп НА-21, АН-21 і АН-22 (выкладчыкі – А.П. Мясаед, А.А. Жук, К.К. Корзун) прадставілі інсцэніроўкі казак «Беласнежка», «12 месяцаў», «Снежная каралева», «12 паляўнічых», «Каля касы» на нямецкай мове, што спрыяла ўдасканаленню навыкаў вымаўленняі, а таксама фарміраванню прафесійных кампетэнцый будучых выкладчыкаў і згуртаванню студэнцкіх груп. Свае казкі «Рэпка» і «Кот, певень і лісіца», таксама на нямецкай мове, прадставілі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы» у рамках работы філіяла кафедры тэорыі і практыкі нямецкай мовы.

Раство – гэта свята не толькі радасці, але і надзеі, любові, дабра... 22 снежня кафедрай тэорыі і практыкі нямецкай мовы быў праведзены калядны дабрачынны кірмаш. На ім можна было набыць вырабы з каляднай і навагодняй сімволікай, а таксама шэдэўры кулінарнага мастацтва, прыгатаваныя студэнтамі факультэта і выкладчыкамі кафедры. Мэта правядзення акцыі – вучыцца атрымліваць радасць, што можаш дапамагчы таму, хто ў гэтым мае патрэбу.

Актыўны ўдзел прынялі студэнты груп НА-21, АН-42, НІ-51. Сродкі, атрыманыя ў рамках акцыі, накіраваны на дабрачынныя мэты.

23 снежня адбылася прэзентацыя традыцыйнага праекта «Раство ў Германіі», падрыхтаване студэнтамі групы НА-31 пад кіраўніцтвам А.А. Жук. Было арганізавана займальнае шоў, на якім студэнты пазнаёмілі гледачоў з асаблівасцямі падрыхтоўкі і святкавання галоўнага свята прадстаўнікоў нямецкамоўнага грамадства – Раства. Усіх удзельнікаў і гледачоў павітала і павіншавала з надыходзячымі святамі дэкан факультэта Н.М. Круглякова, а таксама пажадала добрага настрою і станоўчых эмоцый і ўручыла граматы і прызы пераможцам віктарыны «Ці ведаеш ты нямецкамоўныя краіны?», якая была падрыхтавана для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы», «Гімназія г. Ляхавічы», «Сярэдняя школа № 2 г. Ляхавічы» і «Сярэдняя школа № 2 г. Лунінца».

Мерапрыемства завяршылася на «смачнай» ноце: студэнты частавалі прысутных традыцыйнай каляднай выпечкай, якую прыгатавалі самі.

28.12.2016