Загадчык кафедры
Загадчык кафедры
Левая Марына Антонаўна
кандыдат біялагічных навук

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце кафедры: https://nsd.barsu.by

Кафедра прыродазнаўчых дысцыплін арганізавана ў 2004 г. і ажыццяўляе адукацыйны працэс па дысцыплінах прыродазнаўчага цыклу, а таксама з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці «Геаэкалогія». Яна забеспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм па ўсіх спецыяльнасцях універсітэта.

Штатны склад кафедры прыродазнаўчых дысцыплін уключае 9 выкладчыкаў.

Тэма навукова-даследчай работы кафедры: «Рэгіянальная біялагічная і ландшафтная разнастайнасць як аснова развіцця экалагічнага турызму і экалагічнай асветы». У яе межах выкладчыкі праводзяць індывідуальныя навуковыя даследаванні, вынікі якіх з'яўляюцца асновай дысертацыйных даследаванняў. Выкладчыкі кафедры маюць вопыт рэалізацыі міжнародных праектаў.

Кафедра цесна супрацоўнічае з навуковымі арганізацыямі, установамі адукацыі, прадпрыемствамі Беларусі і замежжа ў вучэбнай і навуковай сферах.

Пад кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры прыродазнаўчых дысцыплін студэнты ўніверсітэта вядуць актыўную навукова-даследчую работу, традыцыйна прымаюць удзел у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях.

Кафедра ўдзельнічае ў грамадскім жыцці ўніверсітэта. Выкладчыкі кафедры неаднаразова былі пераможцамі спартыўных спаборніцтваў. У рамках адукацыйнага працэсу праводзяцца экспедыцыі, паходы і экскурсіі па Беларусі і замежжы. Традыцыйным стаў удзел у арганізацыі і наведванне студэнтамі і выкладчыкамі кафедры абласной і міжнароднай турыстычных выстаў.

Кантактная інфармацыя
Адрас:
вул. Паркавая, 62, 225401, г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Заг. кафедры:
Левая Марына Антонаўна
Тэлефон:
+375 163 68 01 56

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ